Belarus on Orbit, Yanka Kupala, Panteleimon Ponomarenko //
Беларусь на арбіце, Янка Купала, Пантелеймон Пономаренко
Author:En Yanka Kupala, Panteleimon Ponomarenko
Title:En Belarus on Orbit
Resume:En “Belarus on Orbit” — This is the first issue of the Belarusan series “Jamy, vuĺli i viry” (‘pits, beehives, whirlpools’) of the publishing house “Vodary Paris”. It contains two complementary works on the Belarusan identity: “Tutejšyja” ‘The locals’ by Yanka Kupala and the missive to Stalin “On the Belarusian language, literature and writers” by Panteleimon Ponomarenko. The series “Jamy, vuĺli i viry” is set up as a celebration of the Belarusian cultural space's half-a-millenium milestone in 1517+500=2017, 500 years after Francis Skorina founded Belarusian bookprinting in Prague.
Editor: M.Seveleu-Dubrovnik
Language, script:
Title: Беларусь на арбіце
Author: Янка Купала, Пантелеймон Пономаренко
Resume: У 2017 годзе беларусы святкуюць паўтысячагоддзе беларускага, рускага і ўкраінскага — усходнеславянскага — кнігадрукавання, пачатага Францыскам Скарынам у Празе 6 жніўня 1517 года. Але вартасць гэтай падзеі значна большая: менавіта ад Скарыны злічаецца і вакол яго групуецца беларуская культурная прастора ўвогуле. Ушанаванне і святкаванне гэтай ідэнтычнасці недастаткова правесці кропкава і забыць.
Серыя «Ямы, вуллі і віры» выдавецтва Vodary ў Парыжы засноўваецца роўна праз 500 год 6 жніўня як форма працяглага і паўтаральнага святкавання і ўшанавання беларускай культурнай прасторы. Яе мэтай з'яўляецца прыцягненне ўвагі да беларускасці і беларускай мовы, папулярызацыя беларускай спадчыны і здзяйсненне Скарынавай праграмы зрабіць веды дасяжнымі. Серыя будзе карыстацца трыма беларускімі графікамі — кірыліцай, лацінкай łacinkaj і арабіцай ارابیصیْ.
«Чалавек ёсць нешта, што трэба пераадолець». Святочная серыя пра беларускасць пачынаецца з двух уражанняў, у якіх беларусы ўсё яшчэ пазнаюць сябе. Першае — «Тутэйшыя» Янкі Купалы — гэта ўражанне знутры народа, якое мы яшчэ не пераадолелі. Другое — вонкавае — плён таленавітага савецкага інжынера, галоўнага ката Купалы Панцеляймона Панамарэнкі. Мы наўмысна друкуем два гэтыя тэксты разам.
Publisher: Jamy, vuĺli i viry // Ямы, вуллі і віры
ISBN: 9782490771011
« Back